19 красавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цікава, Саша сёння спаў ці онлайн-трансляцыю з Каракасу глядзеў?»

39
«Цікава, Саша сёння спаў ці онлайн-трансляцыю з Каракасу глядзеў?»

Яшчэ адна дыктатура сыходзіць у нябыт.

Яшчэ адзін дыктатар і сябар Лукашэнкі павольна і няўхільна крочыць да свайго бясслаўна канца. Венесуэльцы выйшлі на вуліцы, і цягам некалькіх дзён рэжым Мадуры пасыпаўся. Вайскоўцы пераходзяць на бок народа, паліцыя і нацыянальная гвардыя не ўмешваюцца, піша тэлеграм-канал «Баста».

З 23 студзеня кіраўнік Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Хуан Гуайда – часовы выканаўца абавязкаў прэзідэнта краіны. Выступаючы перад удзельнікамі шматтысячнага мітынгу ў Каракасе, апазіцыйны палітык заявіў, што бярэ на сябе прэзідэнцкія абавязкі, каб «дамагчыся заканчэння ўзурпацыі ўлады, сфармаваць пераходны ўрад і правесці сумленныя выбары». Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (АAД), якая аб'ядноўвае краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, таксама прызнала Хуана Гуайда новым лідарам краіны.

Цікава, Саша сёння спаў ці онлайн-трансляцыю з Каракасу глядзеў? Цяпер яму, відавочна, туды шлях закрыты. Краін, куды можна ўцячы астатняму дыктатару Еўропы, становіцца ўсё менш.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках