20 красавiка 2024, Субота, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пакінулі сваіх дыпламатаў у Венесуэле

6
ЗША пакінулі сваіх дыпламатаў у Венесуэле
Фота: AFP

Экс-прэзідэнт Мадура не валодае паўнамоцтвамі, каб разрываць дыпламатычныя стасункі.

Вашынгтон адмовіўся выконваць загад прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры, які запатрабаваў ад амерыканскіх дыпламатаў цягам 72 гадзін пакінуць тэрыторыю краіны. "Злучаныя Штаты не прызнаюць рэжым Мадуры ў якасці ўрада Венесуэлы", - заявіў кіраўнік Дзярждэпартамента Майк Пампэа, паведамляе dw.com.

Нікалас Мадура абвясціў аб разрыве дыпламатычных стасункаў з ЗША, аднак, са слоў Пампэа, гэтая заява не будзе ўспрынятая Вашынгтонам. "Злучаныя Штаты не падтрымліваюць думку, што экс-прэзідэнт Нікалас Мадура мае паўнамоцтвамі, каб разрываць дыпламатычныя стасункі ці абвяшчаць нашых дыпламатаў персонамі нон-грата", - падкрэсліў Майк Пампэа.

Хуан Гуайда абвясціў сябе прэзідэнтам Венесуэлы

23 студзеня старшыня парламента Венесуэлы Хуан Гуайда абвясціў сябе часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны. Ён падкрэсліў, што ідзе на рызыкоўны крок, ратуючы Каракас ад "дыктатуры" і аднаўляючы канстытуцыйны парадак. На знак падтрымкі Гуайда на вуліцы Каракаса выйшлі тысячы ягоных прыхільнікаў.

Часовым кіраўніком Венесуэлы Хуана Гуайда прызналі ЗША, Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў, а таксама многія краіны Лацінскай Амерыкі, у тым ліку Чылі, Аргентына, Перу, Эквадор і Бразілія.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках