29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Пуцін баіцца Ізраіля

1
Чаму Пуцін баіцца Ізраіля

Сітуацыя ў Сірыі выклікае пачуццё дэжавю.

У панядзелак, 21 студзеня Ізраіль нанёс удар па пазіцыях "Аль-Кудс" у Сірыі, акрамя іншага, знішчыў сёе-тое з расейскага ўзбраення - зэнітна-ракетныя комплексы С-75, С-125, "Бук", "Панцыр" і частку сістэмы СПА - радар.

Пры гэтым быў і шэраг нюансаў. Першы - чамусьці сірыйцы і расейцы не выкарыстоўвалі С-300 і С-400 "Трыумф", якія маюць. Другое - Расея маўчыць у адказ на гэтыя дзеянні Ізраіля. Што адбываецца? Ці можна з гэтага выпадку зрабіць выснову аб тым, што расейскія вайсковыя магчымасці не такія ўжо вялікія, як пра гэта кажуць (другое войска свету?)

На гэтыя пытанні UAportal адказаў расейскі фінансіст і блогер Слава Рабіновіч:

- Наконт Сірыі, Ірана, Ізраіля і савецкага і расейскага ўзбраення: у вас усё гэта не выклікае пачуцці дэжавю? Ах, вы занадта маладыя для такога пачуцця на гэтую тэму? Ну, тады пачытайце гісторыю пра араба-ізраільскія войны (якія заўсёды пачыналі арабскія дзяржавы) 60-х і 70-х гадоў, і як праявіла сябе тады савецкае ўзбраенне, пастаўленае брэжнеўскім СССР усім гэтым людаедскім рэжымам, якія спрабавалі знішчыць Ізраіль.

А цяпер Пуцін проста баіцца выкарыстаць супраць Ізраіля больш новыя С-300 і С-400, якімі ў Сірыі кіруюць выключна расейскія вайскоўцы.

Па-першае, каб не было прамога сутыкнення паміж РФ і Ізраілем. Па-другое, магчыма, таму што разумее, што Ізраіль, хутчэй за ўсё, зможа паказаць усяму свету неэфектыўнасць гэтага пуцінскага ўзбраення, на якое былі выдаткаваныя трыльёны рублёў расейскіх падаткаплатнікаў, з 60%-мі хабарамі ў розныя панамскія кішэні пуцінскай АЗГ.

Па-трэцяе, Ізраіль будзе знішчаць крыніцу агню, і загінуць расейскія баявыя разлікі гэтых комплексаў: Пуціну давядзецца тлумачыць гэтыя ахвяры. Яму расейскіх вайскоўцаў, людзей, не шкада: мы ведаем, што ён людаед. Яму проста давядзецца тлумачыць, а ён гэтага і не ўмее, і не хоча.

Вось і сядзіць ён тут у лужыне, адпачывае. І раздае тэмы ў сродкі расейскай масавай прапаганды і агітацыі, каб тыя знішчалі і больш ніколі не паказвалі старыя запісы Кісялёва і Салаўёва, са словамі: "Мы надзейна і цалкам закрылі неба над Сірыяй найноўшымі расейскімі комплексамі СПА".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках