У ПАРЭ паказалі фільм пра вязняў Крамля
- 23.01.2019, 19:26
- 9,738
Фільм «Закладнікі Пуціна: украінскія палітвязні Крамля» знялі польскія рэжысёры.
У Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы паказалі дакументальны фільм «Закладнікі Пуціна: украінскія палітвязні Крамля».
Як напісаў кіраўнік украінскай дэлегацыі Уладзімір Ар’еў, фільм стварылі польскія рэжысёры.
На паказе прысутнічалі сваякі і адвакаты ўкраінскіх ваеннапалонных маракоў і прадстаўнікі ўкраінскага амбудсмэна.
24 студзеня ў ПАРЭ павінны прайсці дэбаты і галасаванне за рэзалюцыю, якая асуджае агрэсію Расеі ў Керчанскай пратоцы і заклікае вызваліць захопленых украінскіх маракоў.
Зараз у Расеі і на тэрыторыі акупаванага Крыма незаконна ўтрымліваюць блізу 70 украінцаў.
Прадстаўнікі міжнароднай супольнасці, афіцыйныя ўстановы заходніх краін, вядомыя палітыкі, культурныя і грамадскія дзеячы неаднаразова звярталіся да Расеі з патрабаваннем вызваліць Алега Сянцова, Уладзіміра Балуха і астатніх украінскіх палітвязняў. Расея дагэтуль адхіляе ўсе гэтыя заклікі.
Акрамя таго, у Расеі ўтрымліваюць 24 украінскіх маракоў, якія былі захопленыя падчас агрэсіі ў Азоўскім моры.