У Гішпаніі таксісты паляць шыны ў знак пратэсту супраць Uber
4- 23.01.2019, 19:03
- 11,584
Яны незадаволеныя правіламі атрымання ліцэнзій для працы ў Uber.
У Мадрыдзе і Барселоне таксісты трэці дзень пратэстуюць супраць Uber і Cabify. Пра гэта паведамляе El Pais.
Паведамляецца, што ў сталіцы Гішпаніі пратэстоўцы паляць шыны. Усяго ж на вуліцы выйшла блізу 30 тысяч чалавек.
Самі ж пратэсты пачаліся праз новыя правілы для кіроўцаў Uber: кожны, хто хоча зарэгістравацца ў сістэме, павінен атрымаць ліцэнзію VTC, што значна прасцей таго рэгулявання, якое накладаецца на звычайных таксістаў.
Таксама адзначаецца, што Uber у 2018 годзе, пасля чатырох гадоў адсутнасці, зноў зайшоў на гішпанскі рынак. Праўда, цяпер, у сувязі з пратэстамі, і Uber, і Cabify могуць яго зноў пакінуць.