6 траўня 2024, панядзелак, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя пяць вельмі карысных для здароўя сокаў

4
Названыя пяць вельмі карысных для здароўя сокаў

Карыснасць гэтых сокаў пацвярджаецца звесткамі, атрыманымі ў навуковых даследаваннях.

Пра гэта піша сайт healthinfo.ua.

Таматны сок. Яго ўжыванне паляпшае псіхалагічныя і фізіялагічныя паказчыкі ў жанчын. У гэтым, напрыклад, змаглі пераканацца навукоўцы з Такійскага медыцынскага ўніверсітэта. Жанчыны, якія цягам двух месяцаў штодня выпівалі па 200 мл таматнага соку, прадэманстравалі істотнае памяншэнне трывожнасці і паляпшэнне частоты сардэчных скарачэнняў.

Журавінавы сок. Даследаванне амерыканскіх навукоўцаў паказала, што ў журавінавым соку ўтрымліваюцца алігацукрыды - гэтыя рэчывы робяць сок журавін «натуральным антыбіётыкам». Іншыя кампаненты соку, праантацыянідзіны, робяць яго вельмі карысным у плане абароны ад інфекцый мочапалавой сістэмы.

Бурачны сок. Гэты сок вельмі карысны для сэрцава-судзіннай сістэмы, зніжае ціск. Здольнасць бурачнага соку спрыяць нармалізацыі ціску ў гіпертонікаў пацвярджалася неаднаразова. Такую ўласцівасць буракоў і соку з іх навукоўцы звязваюць з утрыманнем неарганічных нітратаў, а таксама антыаксіданту беталаіну.

Вішнёвы сок. Даследнікі з Вялікай Брытаніі і ПАР знайшлі довады таго, што ўжыванне вішнёвага соку садзейнічае зніжэнню ўзроўню мачавой кіслаты ў крыві, што можа быць карысным для прафілактыкі падагры, і ў выпадку ўжо наяўнага захворвання таксама. Як паказалі эксперыменты, такі эфект дае ўжыванне дзвюх порцый вішнёвага соку на дзень.

Апельсінавы сок. Даследаванне навукоўцаў з Гарвардскага ўніверсітэта сведчыць: апельсінавы сок вельмі карысны ў справе прадухілення старэчага маразму. У мужчын-добраахвотнікаў, якія штодня выпівалі шклянку свежавыціснутага апельсінавага соку, імавернасць развіцця гэтай хваробы знізілася на 47%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках