28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Казлоў: У Беларусі ёсць альтэрнатыва Лукашэнку

37
Мікалай Казлоў: У Беларусі ёсць альтэрнатыва Лукашэнку
МІКАЛАЙ КАЗЛОЎ
ФОТА: UCPB.ORG

Дыктатар не задавальняе пераважную большасць насельніцтва краіны.

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў выканаўца абавязкаў старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, вылучаны аднапартыйцамі для ўдзелу ў праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі, на якіх вызначыцца, хто будзе кандыдатам ад кааліцыі на найбліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах.

- Чаму вы надумалі ўдзельнічаць у праймерыз?

- АГП так ці інакш удзельнічала ў палітычных кампаніях, звязаных з выбарамі рознага ўзроўню. Гэта звязана з тым, што такія кампаніі даюць нам дадатковыя магчымасці, каб паказаць грамадзянам Беларусі: у краіне ёсць альтэрнатыва.

Паколькі я вылучаны ад АГП, гэта азначае, што ў выбарчай кампаніі, акрамя мяне, будзе ўдзельнічаць вялікая каманда прафесіяналаў. Акрамя прафесійнай каманды, у нас ёсць салідны пакет прапаноў аб структурных зменах у Беларусі. Гэта і праграма эканамічных рэформаў пад назвай «Мільён працоўных месцаў», гэта і Антыкарупцыйная платформа і многае-многае іншае.

Мы хочам данесці ўсе гэтыя напрацоўкі да людзей, каб яны разумелі: у Беларусі ёсць альтэрнатыва Лукашэнку - чалавеку, які ўжо больш за 20 гадоў безвынікова спрабуе кіраваць краінай.

Вось чым я кіраваўся, калі прымаў пастанову пра свой удзел у праймерыз і прэзідэнцкіх выбарах

- Як будзе праходзіць вашая кампанія для ўдзелу ў праймерыз і, у выпадку перамогі, - у выбарах у якасці кандыдата ад правацэнтрыстаў?

- Праймерыз мы плануем правесці ў першай палове гэтага года. Гэта будуць як сустрэчы з выбарцамі, арганізаваныя АГП у сталіцы і рэгіёнах Беларусі, так і абмен думкамі на інтэрнэт-пляцоўках - на спецыяльным бяспечным інфармацыйным рэсурсе, каб выключыць магчымасць фальсіфікацый і маніпуляцый.

У выпадку перамогі на праймерыз я буду праводзіць кампанію, галоўная мэта якой - змагацца за перамены і еўрапейскую, цывілізаваную Беларусь.

Думаю, ужо цяпер большасці нашых грамадзян зразумела, што краіна ў нас - еўрапейская паводле сваёй гісторыі, а калі мы і адстаём ад заходняга свету, то віна ў гэтым ляжыць на тым рэжыме, які непадзельна кіруе ўжо непрыстойна доўгі час.

Мы павінны кіравацца тым, што людзі ў Беларусі хочуць перамен і ім трэба даць такую магчымасць - рэалізаваць свой запыт на перамены ў краіне.

- Чым сітуацыя ў Беларусі адрознівацца ад той, якая была напярэдадні «выбараў» 2015 года?

- Самае галоўнае адрозненне - гэта жаданне беларусаў падтрымаць альтэрнатыву кіроўнаму рэжыму. Ужо цяпер відавочна, што Лукашэнка не задавальняе пераважную большасць насельніцтва краіны.

Людзі стаміліся ад больш чым 20-гадовага беззаконня і жадаюць аднаго - перамен. У гэтым сэнсе правядзенне праймерыз адпавядаем жаданням нашых грамадзян, бо дае магчымасць больш поўна ацаніць альтэрнатыву цяперашняй уладзе і выбраць для ўдзелу ў далейшай кампаніі найбольш годнага.

Мы б хацелі, каб будучы адзіны кандыдат апазіцыі - незалежна то таго, з якога ён палітычнага лагера - прайшоў праз працэдуру праймерыз. Гэта б дадало «драйву» і яркасці ягонай палітычнай кампаніі.

- Як вы мерыцеся змагацца з фальсіфікацыямі ўладаў на гэтых выбарах?

- Вядома, што сапраўдных, сумленных і дэмакратычных выбараў у Беларусі няма. На жаль, мы ўжо цяпер павінны рыхтавацца да магчымых фальсіфікацый і скрыўлення выніку. На мой погляд, чым больш гаротным становіцца становішча народа ў Беларусі, тым больш людзей гатовыя абараняць свой выбар.

І так - мы будзем змагацца за кожны голас, за магчымасць больш поўна прадставіць людзям альтэрнатыву дзейнай уладзе.

Веру, што беларускі народ ужо максімальна стаміўся ад таго становішча, у якім ён знаходзіцца, і стане на абарону свайго выбару. Іншага шляху ў нас няма. Але для таго, каб людзі выйшлі на вуліцы, ім трэба даць дакладнае ўяўленне: што будзе пасля нашай перамогі. Ім трэба паказаць ясную альтэрнатыву, сваё бачанне таго, якой будзе Беларусь.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках