27 красавiка 2024, Субота, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею могуць адхіліць ад Алімпійскіх гульняў у Токіа

6
Расею могуць адхіліць ад Алімпійскіх гульняў у Токіа
ФОТА З САЙТА BIGMIR.NET

Летнія Алімпійскія і Паралімпійскія гульні пройдуць у 2020 годзе.

Камітэт Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) паведаміў, што Расея можа быць адхіленая ад удзелу ў летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у 2020 годзе ў Токіа ў выпадку, калі звесткі з Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі будуць падробленыя, паведамляе РБК са спасылкай на Associated Press.

Калі гэта адбудзецца, то такую рэкамендацыю «вельмі верагодна» дасць камітэт адпаведнасці (CRC) WADA. Да ўдзелу ў Алімпіядзе могуць не дапусціць не толькі спартоўцаў, але і чыноўнікаў, а таксама дапаможны персанал. Таксама камітэт заявіў, што можа парэкамендаваць, каб Расея не атрымлівала ніякіх правоў на правядзенне якіх-небудзь чэмпіянатаў свету ў любых відах спорту на працягу пэўнага перыяду.

Экспэрты WADA завяршылі працу ў Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі 17 студзеня. Яны змаглі атрымаць звесткі з інфармацыйна-кіруючай сістэмы і вывезці іх з Расеі для аналізу і праверкі сапраўднасці. У агенцтве назвалі гэты крок вялікім прарывам.

Вывучэнне звестак Маскоўскай лабараторыі з'яўляецца абавязковай умовай для аднаўлення Расейскага антыдопінгавага агенцтва (РУСАДА) у правах. Правоў яна была пазбаўленая ў 2015 годзе. Падставай паслужыў даклад незалежнай камісіі WADA на чале з Рычардам Макларэнам, у дакуменце гаварылася пра існаванне ў Расеі дзяржаўнай праграмы допінгу.

WADA неаднаразова звярталася да расейскіх уладаў з патрабаваннем даць доступ да пробаў спартсменаў. У снежні 2018 года гендырэктар РУСАДА Юрый Ганус у звароце да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна заявіў аб тым, што Расея можа апынуцца ў «спартыўнай самаізаляцыі», калі да канца года спецыялісты WADA не атрымаюць доступ у лабараторыю.

WADA 1 студзеня заявіла, што ў сярэдзіне месяца рэкамендуе выканкаму агенцтва прызнаць РУСАДА неадпаведнай міжнародным нормам, адхіліць яе ад працы і накласці новыя абмежаванні на расейскіх спартоўцаў. У выніку 7 студзеня WADA пагадзілася накіраваць у Маскву чарговую камісію, якая пачала працу 11 студзеня.

Раней экспэрты агенцтва не маглі атрымаць доступ да лабараторыі праз расследаванне Следчага камітэта Расеі, праз якое памяшканне было апячатанае.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках