20 красавiка 2024, Субота, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свабода» вылучыла Руслана Кашулінскага ў прэзідэнты Украіны

1
«Свабода» вылучыла Руслана Кашулінскага ў прэзідэнты Украіны
РУСЛАН КАШУЛІНСКІ

Пастанову аднагалосна падтрымалі ўсе дэлегаты з'езда партыі.

Усеўкраінскае аб'яднанне «Свабода» вылучыла віцэ-спікера Вярхоўнай Рады папярэдняга склікання (2012-2014) Руслана Кашулінскага кандыдатам у прэзідэнты Украіны.

Як паведамляе карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Україна», адпаведную пастанову аднагалосна падтрымалі 613 дэлегатаў 40-га з'езду партыі, які праходзіў у аўторак у Кіеве.

У сярэдзіне лістапада 2018 года аб падтрымцы кандыдатуры Р.Кашулінскага на выбарах прэзідэнта заявілі Партыі ВА «Свабода», «Правы сектар», Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН), Кангрэс украінскіх нацыяналістаў і арганізацыя «С14», а таксама лідар Нацыянальнага руху «Дзія», народны дэпутат Дзмітрый Яраш.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках