28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лейбарысты ўпершыню дапусцілі паўторны рэферэндум аб брэксіце

1
Лейбарысты ўпершыню дапусцілі паўторны рэферэндум аб брэксіце

Найбуйнейшая апазіцыйная партыя Брытаніі ўнесла на разгляд парламента папраўку.

У Брытаніі найбуйнейшая апазіцыйная партыя - лейбарысты - унесла на разгляд парламента папраўку, якая прапануе Палаце абшчын выбраць з двух варыянтаў: альбо падтрымаць праект пагаднення аб выхадзе з ЕЗ, які надоечы быў адпрэчаны брытанскім парламентам, або вынесці яго на ўсенароднае галасаванне, паведамляе svoboda.org.

Пры гэтым кіраўніцтва Лейбарысцкай партыі па-ранейшаму намагае, што паўторны рэферэндум непатрэбны. Лідар лейбарыстаў Джэрэмі Корбін мяркуе, што трэба змяніць умовы брэксіту з тым, каб Брытанія засталася ў мытным звязе з ЕЗ. Многія дэпутаты ад партыі, аднак, падтрымліваюць ідэю другога рэфэрэндуму.

Прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй напярэдадні прадставіла парламенту так званы "план Б" - пасля таго, як на мінулым тыдні праект пагаднення з ЕЗ быў адпрэчаны. Гэты план прадугледжвае працяг перамоў з ЕЗ. Галоўны камень спатыкнення - пытанне аб статусе мяжы паміж Ірландыяй і Паўночнай Ірландыяй. У ЕЗ раней ужо заяўлялі, што ўзгоднены праект дамовы з Брытаніяй не будзе мяняцца.

Калі гэтая пазіцыя найбліжэйшым часам не зменіцца, то брытанскаму парламенту давядзецца выбіраць з некалькіх варыянтаў, кожны з якіх у гэты момант не мае відавочнай падтрымкі большасці:

перанесці тэрмін выхаду Брытаніі з ЕЗ, каб атрымаць дадатковы час для перамоў,

падтрымаць адпрэчаны раней праект пагаднення,

пагадзіцца на паўторны рэферэндум,

пагадзіцца на мытны звяз з ЕЗ, каб зняць пытанне ірландскай мяжы,

не рабіць ніякіх дзеянняў - што прывядзе ўжо 29 сакавіка да так званага "жорсткага брэксіту", выхаду з ЕЗ без пагаднення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках