29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль і Украіна падпісалі пагадненне пра свабодны гандаль

4
Ізраіль і Украіна падпісалі пагадненне пра свабодны гандаль
ФОТА З САЙТА WWW.DENGI-INFO.COM

Пагадненне было падпісанае сёння, 21 студзеня.

У панядзелак, 21 студзеня, Украіна і Ізраіль падпісалі пагадненне пра зону свабоднага гандлю.

Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, цырымонія падпісання адбылася падчас візіту прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ў Ізраіль.

«Сёння гістарычны дзень - у Ерусаліме мы падпісалі пагадненне аб ЗСГ паміж Украінай і Ізраілем. Доўгія гады сотні бюракратаў спрабавалі падрыхтаваць гэтае пагадненне, якое зробіць жыццё нашых краін лепшым», - пракаментаваў Парашэнка.

З ягоных слоў, лібералізацыя рынкаў ліквідуе бар'еры ў гандлі, якія існавалі перад кампаніямі з Украіны і Ізраіля.

Міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Сцяпан Кубіеў растлумачыў, што пагадненне аб ЗСГ з Ізраілем дазволіць украінскім экспарцёрам бязмытна экспартаваць блізу 80% украінскіх прамысловых тавараў.

Украінскі бок, у сваю чаргу, скасоўвае блізу 70% увазных мыт на ізраільскую прамысловую прадукцыю. Гэта, са слоў Кубіева, будзе спрыяць высокатэхналагічнаму інвестыцыйнаму імпарту і далейшай мадэрнізацыі прамысловай вытворчасці ва Украіне.

Міністр дадаў, што пасля ўваходжання пагаднення ў дзеянне ён чакае павелічэнне ізраільскіх інвестыцый у прамысловасць, АПК, высокатэхналагічныя сектара, ІТ, інавацыі.

Нагадаем, што перамовы пра ЗСГ з Ізраілем былі актывізаваныя ў 2015 годзе. Пасля падпісання пагаднення дакумент павінен быць ратыфікаваны парламентамі Украіны і Ізраіля.

Паводле звестак Кабміна, уваходжанне дакумента ў дзеянне дасць магчымасць бяспошлінна экспартаваць у Ізраіль шырокую лінейку аграпрадукцыі і харчавання, а таксама лекі, касметыку, прадукцыю хімічнай і лёгкай прамысловасці, будаўнічыя матэрыялы, электроніку і да таго падобнага.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках