28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Даніі: ЕЗ можа ўвесці санкцыі супраць РФ праз захоп украінскіх маракоў

1
МЗС Даніі: ЕЗ можа ўвесці санкцыі супраць РФ праз захоп украінскіх маракоў

Паводзіны РФ у раёне Керчанскай пратокі, з'яўляецца непрымальным, заявіў міністр замежных спраў Даніі.

Еўрапейскі звяз гатовы разгледзець магчымасць увядзення санкцый супраць Расеі праз захоп украінскіх маракоў у раёне Керчанскай пратокі. Пра гэта 21 студзеня ў Twitter напісаў міністр замежных спраў Даніі Андэрс Самуэльсен.

«Расея дагэтуль утрымлівае 24 украінскіх маракоў. Калі іх не выпусцяць найбліжэйшым часам, ЕЗ давядзецца разгледзець санкцыі супраць Расеі», - заявіў міністр.

Самуэльсен дадаў, што паводзіны Расеі ў Азоўскім моры з'яўляецца непрымальнымі.

25 лістапада 2018 года РФ абстраляла і захапіла ў Чорным моры катары ўкраінскіх ВМС «Бердзянск» і «Нікапаль», а таксама буксір «Яны Капу», якія вярталіся ў Адэсу пасля спробы прайсці праз Керчанскую пратоку ў Азоўскае мора.

Расейскія сілавікі затрымалі 24 украінскіх маракоў, пазней іх арыштавалі ў крымскіх «судах» і перавезлі ў Маскву. Траіх параненых украінцаў змясцілі ў бальніцу следчага ізалятара «Матроская цішыня», астатніх даставілі ў СІЗА «Ляфортава».

Усім маракам выставілі абвінавачванні паводле ч. 3 арт. 322 (незаконнае перасячэнне мяжы) Крымінальнага кодэкса Расеі.

15-16 студзеня 2019 года Ляфортаўскі суд Масквы падоўжыў 21 мараку тэрмін утрымання пад вартай да 24 красавіка, яшчэ тром - да 26 красавіка.

Украіна ўважае маракоў ваеннапалоннымі і патрабуе іх неадкладнага вызвалення.

У студзені віцэ-прэм'ер-міністарка Украіны ў пытаннях еўраінтэграцыі Іванна Клімпуш-Цынцадзе заявіла, што супраць РФ могуць быць уведзеныя санкцыі праз захопу ўкраінскіх вайсковых караблёў і маракоў у Чорным моры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках