Няхайчык падпісаў новы кантракт з берасцейскім «Дынама»
- 21.01.2019, 21:30
- 6,971
Паўабаронца з'яўляецца капітанам берасцейцаў.
Паўабаронца Павел Няхайчык заключыў новы кантракт з берасцейскім «Дынама». Тэрмін пагаднення разлічаны да канца 2019 года, паведамляе «Трибуна».
Нагадаем, што Няхайчык з'яўляецца капітанам берасцейцаў. У мінулым сезоне ён правёў 28 матчаў і забіў 6 мячоў. Усяго на рахунку футбаліста 48 матчаў ва ўсіх турнірах за «Дынама», у якіх Няхайчык вызначыўся 10 разоў і зрабіў 18 галявых перадач.