29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Як Brexit паўплываў на памер шакаладных батончыкаў

5
Bloomberg: Як Brexit паўплываў на памер шакаладных батончыкаў

Праз крызіс, звязаны з Brexit, вытворцы памяншаюць вагу шакаладу, хлеба і іншых прадуктаў.

Вытворцы прадуктаў харчавання Вялікай Брытаніі ўсё часцей памяншаюць іх вагу, сведчаць звесткі Управы нацыянальнай статыстыкі Вялікай Брытаніі (ONS). Такім чынам бізнэс спрабуе паменшыць выдаткі, справакаваныя Brexit, піша liga.net cа спасылкай на Bloomberg.

Паводле звестак ONS, з верасня 2015 года да чэрвеня 2017 года 206 прадуктаў зменшыліся ў памеры, павялічыліся толькі 79. Пры гэтым кошты, як правіла, заставаліся нязменнымі.

Ідэя памяншэння пакункаў і вагі прадуктаў убіраецца ў сілу, бо кампаніі сутыкаюцца з больш высокімі выдаткамі. Вытворцы шукаюць спосабы пазбегнуць відавочнага павышэння коштаў на фоне скарачэння даходаў.

Адзін з найбольш яскравых выпадкаў: кампанія Mondelez International Inc. паменшыла вагу некаторых шакаладных батончыкаў Toblerone. Пасля таго, як спажыўцы пачалі масава скардзіцца, батончыкам вярнулі ранейшую вагу.

Даследаванне ONS пацвердзіла, што шакаладныя пліткі - гэта найлепшы прадукт для «ўсушкі»: лягчэйшымі сталі 25 гатункаў шакаладных плітак і батончыкаў і толькі ў пяці вага павялічылася. Таксама ў катэгорыі, найбольш схільнай да памяншэння вагі і памераў, выявіліся хлеб і шматкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках