20 красавiка 2024, Субота, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэдняя пенсія ў Польшчы склала $493

6
Сярэдняя пенсія ў Польшчы склала $493

86% пенсіянераў не маюць патрэбу ў падтрымцы дзяцей і жывуць на сваю пенсію.

У Польшчы колькасць пенсіянераў расце год ад года. Звесткі Цэнтральнай статыстычнай управы паказваюць, што ў 2017 годзе ў Польшчы жылі прыкладна 6 мільёнаў 400 тысяч пенсіянераў. Людзі, старэйшыя за 60 гадоў, складалі 24,2 адсотка польскіх грамадзян (у параўнанні з 8,8 адсотка ў 1957 годзе), паведамляе «Радыё Польшча».

Паводле справаздачы Польскай банкаўскай асацыяцыі, у 2018 годзе сярэдняя пенсія, якая выплачваецца ўстановай сацыяльнага забеспячэння, складала 1860 злотых ($493), у жанчын - 1065 злотых ($282,09), у мужчын - 2 177 злотых ($576,64). Пшэмыслаў Барбрых з Польскай банкаўскай асацыяцыі адзначыў яшчэ адну тэндэнцыю: «Атрымліваецца так, згодна з нашымі даследаваннямі, што 54% пенсіянераў дапамагаюць сваім дзецям ці ўнукам. Гэта значныя сумы, часам больш за 500 злотых на месяц. У той жа час 86% пенсіянераў не маюць патрэбу ў падтрымцы дзяцей і жывуць на сваю пенсію».

Людзі сталага веку ахвотна карыстаюцца банкаўскімі паслугамі - звычайна традыцыйнымі асабістымі рахункамі. Кожны другі рэспандэнт заяўляе, што ў яго ёсць крэдытная карта.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках