25 красавiка 2024, Чацвер, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распрацавалі дыету, якая забяспечыць здароўе будучым пакаленням

1
Навукоўцы распрацавалі дыету, якая забяспечыць здароўе будучым пакаленням

Брытанскія вучоныя далі карысныя рэкамендацыі.

Брытанскія навукоўцы распрацавалі дыету, якая дапаможа паменшыць колькасць заўчасных смерцяў і выратаваць чалавецтва ад гібелі. Рацыён харчавання, заснаваны на скарачэнні спажывання мяса, забяспечыць здароўе будучых пакаленняў, упэўненыя экспэрты, піша orthodox.od.ua.

Сучасны рацыён негатыўна ўплывае на здароўе чалавека і небяспечны для будучага пакалення. Каб выключыць самыя чорныя наступствы, навукоўцы рэкамендуюць скараціць ужыванне мяса да 7 грамаў на дзень.

Распрацаваная дыета брытанскіх спецыялістаў дазваляе, да прыкладу, з'ядаць штодня кавалачак сасіскі ці маленькую лустачку бекону. Акрамя 7 грамаў мяса чалавеку дазваляецца ўжываць штодня 500 грамаў гародніны і садавіны. Таксама можна ўключаць у рацыён 28 грамаў рыбы і 29 грамаў мяса птушкі. Абмежаванні закранулі і яйкі - не больш за паўтара яйка на тыдзень. Навукоўцы таксама раяць удвая скараціць ужыванне цукру і чырвонага мяса. Такая дыета, на думку экспэртаў, дапаможа не толькі папярэдзіць знікненне жывёл, але і прывучыць людзей да здаровага ладу жыцця.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках