18 красавiка 2024, Чацвер, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Люксембургу грамадскі транспарт стане бясплатным

6
У Люксембургу грамадскі транспарт стане бясплатным
ФОТА: AMSTERDAM10.RU

Улады спадзяюцца, што гэты захад разгрузіць аўтамабільныя дарогі.

У Люксембургу з 1 сакавіка 2020 года ўвесь грамадскі транспарт - чыгункі, аўтобусы і трамваі - стане бясплатным, паведаміў міністр грамадскіх прац краіны Франсуа Баўш у панядзелак, 21 студзеня. Як адзначыў міністр, гэты захад - «разыначка ў маштабнай стратэгіі ў сферы транспарту», паведамляе «Нямецкая хваля».

Улады Люксембурга спадзяюцца, што бясплатны праезд у грамадскім транспарце дазволіць разгрузіць аўтамабільныя дарогі. Штодня блізу 200 тысяч чалавек з Нямеччыны, Францыі, Бельгіі ездзяць на працу ў Люксембург.

Ужо цяпер у Люксембургу дзяржава субсідуе кошт праезду ў грамадскім транспарце амаль на 90 адсоткаў - на суму 491 млн еўраў на год. Забеспячэнне цалкам бясплатнага праезду запатрабуе дадатковых выдаткаў у суме 40 млн еўраў за год. Ва ўрадзе герцагства адзначылі, што яго ініцыятыва прадыктаваная таксама экалагічнымі і сацыяльнымі меркаваннямі.

Пасля рэалізацыі абвешчанага захаду Люксембург, плошча якога параўнальная з федэральнай зямлёй Саар, а насельніцтва складае 600 тысяч чалавек, стане першай у свеце краінай з бясплатным грамадскім транспартам.

Праўда, на чыгунцы бясплатным стане толькі праезд у вагонах другога класа, хто хоча ехаць першым класам, будзе па-ранейшаму плаціць поўны кошт квітка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках