20 красавiка 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МЗС ЕЗ ухвалілі санкцыі ў сувязі са справай Скрыпалёў

4
Кіраўнікі МЗС ЕЗ ухвалілі санкцыі ў сувязі са справай Скрыпалёў

Санкцыі закрануць грамадзян Расеі ды Сірыі.

Міністры замежных спраў краін ЕЗ на сустрэчы ў Брусэлі ў панядзелак узгаднілі санкцыі супраць асоб, якія мелі дачыненне да нападаў з выкарыстаннем хімічнай зброі.

Гаворка ідзе пра замах на Сяргея і Юлію Скрыпалёў у брытанскім Салсбэры і пра хімічныя атакі ў Сірыі. ЕЗ упершыню ўводзіць санкцыі ў сувязі з выкарыстаннем хімічнай зброі.

У санкцыйны спіс, як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа, будуць уключаны чацвёра грамадзян Расеі, 5 грамадзян Сірыі і адная сірыйская юрыдычная асоба. Імёны, як чакаецца, будуць названы пазней у панядзелак.

Раней са спасылкай на крыніцы паведамляліся, што ў спісе будуць падазраваныя ў атручванні ў Салсбэры, якія заехалі ў Брытанію з дакументамі на імя Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Брытанскія ўлады сцвярджаюць, што гэта агенты расейскай вайсковай выведкі. У санкцыйны спіс ЗША яны раней былі ўнесеныя пад імёнамі Аляксея Чапігі і Аляксандра Мішкіна - сцвярджаецца, што гэта іх сапраўдныя імёны.

Былы агент ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія былі атручаны высокатаксічным рэчывам "Навічок" у Салсбэры 4 сакавіка. Пасля доўгага лячэння яны выжылі. Памерла брытанская грамадзянка, якая, відавочна, выпадкова зазнала ўздзеянне "Навічка". Інцыдэнт прывёў да значнага абвастрэння стасункаў паміж Брытаніяй і Расеяй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках