19 красавiка 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у лістападзе практычна абнуліла імпарт нафтапрадуктаў з Расеі

1
Беларусь у лістападзе практычна абнуліла імпарт нафтапрадуктаў з Расеі

На дзель РФ прыпадае 95,8% беларускага імпарту нафтапрадуктаў.

Беларусь у лістападзе 2018 года імпартавала з Расеі блізу 35 тысяч тон нафтапрадуктаў супраць 100 тысяч тон у кастрычніку, 106 тысяч тон у верасні і 140 тысяч тон у жніўні, сведчаць звесткі Белстату, паведамляе "Інтэрфакс".

Імпарт нафтапрадуктаў з РФ падаў з ліпеня пасля таго, як расейскі бок ініцыяваў абмежаванне пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь. У першым паўгоддзі сярэднямесячны імпарт нафтапрадуктаў з РФ складаў 352 тысяч тон, у першым паўгоддзі адзначаўся рост паставак у натуральным вымярэнні ў 1,4 разы.

За студзень-лістапад 2018 года дынаміка імпарту нафтапрадуктаў з РФ за справаздачны перыяд перайшла ў адмоўную плоскасць. Агулам за 11 месяцаў увоз нафтапрадуктаў з РФ склаў 2,74 млн тонаў, што на 6,3% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года.

У вартасным вылічэнні імпарт нафтапрадуктаў з РФ за 11 месяцаў склаў $1,09 млрд, павялічыўшыся на 15,4% за кошт росту сярэдняга кошту імпарту на 23,1% да $396,5 за тону.

На дзель РФ прыпадае 95,8% беларускага імпарту нафтапрадуктаў.

Пастаўкі нафты з РФ ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з узгодненым аб'ёмам, які прадугледжвае ў 2018 годзе пастаўку ў Беларусь для перапрацоўкі 18 млн тон.

За студзень-лістапад 2018 года імпарт нафты склаў 16,7 млн тон, што на 0,9% больш, чым у студзені-лістападзе 2017 года. У вартасным вылічэнні імпарт нафты вырас на 33,8% да $6,39 млрд у сувязі з павелічэннем сярэдняга кошту імпарту на 32,6% да $382,9 за тону.

Імпарт расейскага прыроднага газу вырас за 11 месяцаў на 6,8% - да 18,3 мільярдаў кубаметраў. Паводле звестак Белстату, кошт імпарту газу знізіўся на 9,4% - да $132,4 за 1 тысячу кубаметраў. У вартасным вылічэнні імпарт газу склаў $2,42 млрд (зніжэнне на 3,2%).

Як паведамлялася, Расея заявіла аб абмежаванні з IV квартала 2018 года бязмытных паставак нафтапрадуктаў у Беларусь, матывуючы гэта стратамі расейскага бюджэту ў сувязі з магчымым рээкспартам нафтапрадуктаў з тэрыторыі Беларусі. У рамках новых дамоўленасцяў прадугледжаная фактычная забарону на бязмытныя пастаўкі ўсіх нафтапрадуктаў з РФ у Беларусь за выключэннем асобных прадуктаў нафтахіміі, якія ў краіне не вырабляюцца.

Індыкатыўны баланс паставак нафты не зведаў змен.

У адпаведнасці з міжурадавымі дамоўленасцямі ад красавіка 2017 года, Беларусь дэ-юрэ можа імпартаваць з РФ 24 млн тон нафты на год. Пры гэтым дэ-факта Менск увозіць 18 млн тон нафты для перапрацоўкі. Бакі дамовіліся, што экспартныя мыты на астатнія 6 млн тон будуць накіроўвацца ў беларускі бюджэт. У Менску называюць гэтую схему "перамытнёўкай".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках