29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Бераснеў: Патрэбнае аб'яднанне рэальнай апазіцыі рэжыму

4
Васіль Бераснеў: Патрэбнае аб'яднанне рэальнай апазіцыі рэжыму
ВАСІЛЬ БЕРАСНЕЎ

Як будзе праходзіць палітычная кампанія выбараў прэзідэнта краіны?

17 студзеня ў Менску адбылося пасяджэнне Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. Удзел у ім узялі прадстаўнікі ўсіх арганізацый, якія ўваходзяць у яго а таксама лідары рэгіянальных кааліцый апазіцыі. Абмеркаванне стратэгіі дзеянняў БНК падчас прэзідэнцкай кампаніі доўжылася больш за гадзіну. Большасць удзельнікаў сустрэчы, у тым ліку ўсе рэгіянальныя лідары падтрымалі Мікалая Статкевіча ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Устрымаліся толькі тры чалавекі.

Якой павінны быць стратэгія і якія галоўныя задачы дэмакратычных сіл падчас прэзідэнцкай кампаніі? На пытанне прэс-службы БНК адказвае прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Воршы Васіль Бераснеў:

- Патрэбнае аб'яднанне рэальнай апазіцыі рэжыму. Я быў бы не супраць правядзення кангрэсу дэмакратычных сілаў. Упэўнены, што калі ён усё ж адбудзецца, то падтрымае Мікалая Статкевіча ў якасці адзінага кандыдата. Пакуль што нашай галоўнай задачай бачу кампанію рэабілітацыі лідараў апазіцыі, якія прайшлі праз крымінальныя справы. Абмежаванні, пра якія гаворыцца ў Законе аб выбарах - незаконныя, згодна з Канстытуцыяй, і Мікалай Статкевіч, і Генадзь Фядыніч, і Андрэй Саннікаў маюць права ўдзельнічаць у выбарах у якасці кандыдатаў. На гэтым трэба засяродзіцца найперш - і ўнутры краіны, і, выкарыстоўваючы нашы міжнародныя кантакты.

Адначасова з гэтым ужо цяпер нам трэба будзе збіраць людзей, размаўляць з імі, прыцягваць новых людзей. Мы, напрыклад, ужо пачалі фармаванне ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Ужо цяпер я магу з упэўненасцю сказаць, што 200-300 жыхароў Воршы будуць у яе складзе. Гэтая праца ўжо вядзецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках