7 траўня 2024, aўторак, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка не праткнулася ў чвэрцьфінал парнага разраду на Australian Open

2
Сабаленка не праткнулася ў чвэрцьфінал парнага разраду на Australian Open
АРЫНА САБАЛЕНКА

Беларуска ў дуэце з бэльгійкай саступілі чэшскай пары.

Беларуска Арына Сабаленка не праткнулася ў чвэрцьфінал парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе tut.by.

У матчы 3-га кола Арына Сабаленка разам з бэльгійкай Элізы Мертэнс ў трох сэтах саступілі чэшскай пары Кацярына Сінякова/Барбара Крэйчыкава, якая пасеяная на турніры пад 1-м нумарам - 6:2, 2:6, 3:6. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 52 хвіліны.

Астатнія беларускі яшчэ раней закончылі выступы ў парным разрадзе.

У матчы 3-га кола Аляксандра Сасновіч і амерыканка Тэйлар Таўнсэнд саступілі ў двух сэтах прадстаўніцам Тайваня Чжань Юнжань і Чжань Хаацін, якія пасеяныя на турніры пад 7-м нумарам - 5:7, 5:7.

Раней з парнага турніру выбыла беларуска Вікторыя Азаранка, якая выступала ў дуэце з аўстралійкай Эшлі Барці. Дзяўчаты не выйшлі на матч 2-га кола супраць амерыканак Джэніфер Брэдзі і Алісан Рыскэ. Прычынай зняцця называлася траўма жывата ў Эшлі Барці.

У адрозненне ад Азаранкі, Барці прадаўжае выступ у адзіночным разрадзе. На наступны дзень пасля нявыхаду на парны матч аўстралійка ў 1/8 фіналу перамагла расейку Марыю Шарапаву (4:6, 6:1, 6:4). Так што не выключана, што Барці надумала паберагчы сілы перад бітвай за чвэрцьфінал.

У 2-м коле парнага разраду выбыла з Australian Open беларуская тэнісістка Лідзія Марозава, якая выступала разам з японкай Сюко Аоямай. Яны саступілі амерыканскаму дуэту Кэйтлін Крысціян/Эйжа Мухамад - 5:7, 5:7.

Вера Лапко выбыла з парнага разраду ў 1-м коле, у матчы 1/32 фіналу разам з кітаянкай Дуань Ін’ін ва ўпартай барацьбе з двума тай-брэйкамі саступіўшы дуэту Алены Астапенка (Латвія)/Сарана Кырстя - 2:6, 7:6 (7:3), 6:7 (7:9).

У адзіночным разрадзе Australian Open прадстаўнікоў Беларусі ўжо не засталося.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках