19 траўня 2024, Нядзеля, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

В'етнамскія лекары выратавалі мужчыну ад смяротнага атручвання, заліўшы ў яго 15 бляшанак піва

13
В'етнамскія лекары выратавалі мужчыну ад смяротнага атручвання, заліўшы ў яго 15 бляшанак піва

Піва лекары залілі проста ў рэанімацыі.

Ва В'етнаме лекары пры дапамозе піва выратавалі жыццё 48-гадоваму пацыенту Нгуен Ван Нхату, шпіталізаванаму з цяжкім алкагольным атручваннем, якое пагражала яму смерцю, піша gordonua.com са спасылкай на Daily Mail.

Узровень метанолу ў крыві пацыента перавышаў норму у 1119 раз праз тое, што ён выпіў шмат няякаснага алкаголю. Лекары ўлілі ў арганізм мужчыны піва, якое змяшчае антыдот метанолу - этанол.

Спачатку медыкі выкарысталі тры бутэлькі піва па 0,3 літра, пасля чаго стан пацыента палепшыўся. Цягам наступных 12 гадзін Нгуен Ван Нхату ставілі кропельніцы з піва, уліваючы ў ягоны страўнік па адной бутэльцы піва за гадзіну.

Паралельна яны чысцілі кроў пацыента ад небяспечных таксінаў пры дапамозе гемадыялізу. Пасля больш чым чатырох літраў піва мужчына прыйшоў у сябе. Ягоны стан за тры тыдні цалкам стабілізаваўся, пасля чаго пацыента выпісалі з лякарні.

Доктар Ле Ван Лам растлумачыў, што алкаголь можа трапіць у арганізм чалавека як этылавы спірт і як метылавы спірт. Метылавы спірт смяротна небяспечны для чалавека, бо акісляецца да фармальдэгіду, які, у сваю чаргу, акісляецца да мурашынай кіслаты.

Пры траплянні ў арганізм этанолу і метанолу акісленне фармальдэгіду ў мурашыную кіслату запавольваецца, а печань пачынае перапрацоўваць этанол. Гэта дае медыкам час на правядзенне дыялізу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках