29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі загаварылі пра страту Кубані

38
У Расеі загаварылі пра страту Кубані
ФОТА: «РАДИО СВОБОДА»

Расейскія прапагандысты б'юць трывогу.

Расейскія прапагандысты зладзілі паніку праз нібыта падрыхтоўку далучэння Кубані да Украіны, якое, на іх думку, курыруюць ЗША, паведамляе obozrevatel.com.

Гэткую бурную рэакцыю ў рупараў крамля выклікаў артыкул «Радио Свобода» пра тое, як украінцам вяртаюць гістарычную памяць пра іх этнічныя тэрыторыі. Абмеркавання гэтага матэрыялу прапагандысты наладзілі ў эфіры праграмы «60 хвілін» на тэлеканале «Расея 1».

«Пасля зачысткі Данбаса і вяртання Крыма павінна рушыць услед далучэнне расейскай Кубані. Добра, калі б прэтэнзіі тэрытарыяльныя, апетыты на ўкраінскую як бы Кубань агучваліся выключна ў колах украінскіх нацыяналістаў або шалёнымі ўкраінскімі міністрамі, палітыкамі. Да гэтага мы даўным-даўно прывыклі. Але тут за Кубань узяліся амерыканцы, гэта не жарты. Зліўны бачок амерыканскай прапаганды «Радио Свобода» раз-пораз штампуе артыкулы пра кубанскую Украіну - дзяржава, якая існавала старажытных мапах, што публікуюцца аўтарамі гэтых артыкулаў», - занепакоена выказалася скандальная вядоўца праграмы Вольга Скабеева.

Яе падтрымаў прапагандыст Яўген Папоў. З ягоных слоў, пра намеры Украіны вярнуць сабе Кубань сведчыць ініцыятыва па перайменаванні вуліцы Маршала Жукава ў Кіеве ў вуліцу Кубанскай Украіны. «Такім чынам там збіраюцца шанаваць барацьбу за незалежнасць і ўз'яднанне з Украінай украінскай Кубані ў 1917-1921 гадах», - абурыўся рупар Крамля.

Фото: "Радио Свобода"
Фото: "Радио Свобода"
Фото: "Радио Свобода"
Фото: "Радио Свобода"
Фото: "Радио Свобода"
Фото: "Радио Свобода"
Фото: "Радио Свобода"
Фото: "Радио Свобода"
Фото: "Радио Свобода"
Фото: "Радио Свобода"
Фото: "Радио Свобода"
Фото: "Радио Свобода"
Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках