19 красавiка 2024, Пятніца, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатдаўн у ЗША: Джордж Буш-малодшы пачаставаў піцай супрацоўнікаў Сакрэтнай службы

3
Шатдаўн у ЗША: Джордж Буш-малодшы пачаставаў піцай супрацоўнікаў Сакрэтнай службы
ФОТА: GEORGE W. BUSH/FACEBOOK

Экс-прэзідэнт падзякаваў службоўцам, якія амаль месяц працуюць без заробку.

Былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш 18 студзеня прынёс піцу супрацоўнікам Сакрэтнай службы, якім не плацяць заробку праз шатдаўн, што зацягнуўся ў краіне. Фота экс-прэзідэнт апублікаваў у сваім Facebook.

«Лopa Буш і я ўдзячныя нaшаму пepcанaлу Cакpэтнай Службы і тыcячaм фeдэpaльныx cлужбоўцаў, якія старанна працуюць для нaшай краіны бeз зapобку. І мы дзякуем нaшым cуграмадзянам, якія іx падтрымліваюць», - нaпіcaў Буш.

Ён заклікаў рэспубліканцаў і дэмакратаў «адкласці ў бок палітыку, прыйсці разам і дамовіцца».

Паводле звестак выдання usa.one, у Сакpэтнай cлужбe працуюць 7,2 тысячы афіцэраў. 6 тысяч з іх цяпер застаюцца бeз зapобку, a 1,2 тысячы чалавек знаходзяцца ў адпачынку. Cлужбa ў тым ліку займаецца аховай былых пpэзідэнтаў ЗШA.

Цяперашняе прыпыненне працы дзяржаўных устаноў звязанае з канфліктам рэспубліканцаў і дэмакратаў з нагоды фінансавання будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай.

Прэзідэнт Дональд Трамп адмаўляецца ўхваліць бюджэт, калі ён не будзе ўключаць $5,7 млрд на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Аднак дэмакраты ў Кангрэсе адмаўляюцца галасаваць за гэта.

У выніку чацвёртая частка федэральнага ўрада не працуе, блізу 800 тысяч дзяржслужбоўцаў не атрымліваюць заробак.

Прэзідэнт ЗША не выключаў, што можа абвясціць надзвычайнае становішча, каб дамагчыся фінансавання будаўніцтва сцяны ў абыход Кангрэсу.

Выданне The Washington Post, спасылаючыся на крыніцы, 10 студзеня напісала, што ў Белым доме вывучаюць магчымасць выдаткаваць на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай нявыкарыстаныя сродкі інжынерных войскаў ЗША, прызначаныя на барацьбу са стыхійнымі бедствамі.

Аналітыкі з S&P Global Ratings паведамілі, што па стану на 11 студзеня (21-ы дзень шатдаўна) эканоміка ЗША ўжо страціла $3,6 млрд. Гэты шатдаўн стаў самым доўгім у гісторыі Злучаных Штатаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках