20 красавiка 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўважае за выгадную куплю ў Беларусі паліва, атрыманага з расейскай нафты

4
Украіна ўважае за выгадную куплю ў Беларусі паліва, атрыманага з расейскай нафты

Пра гэта заявіў высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік.

Украіна набывае ў Беларусі паліва, зробленае з расейскай нафты, заявіў намеснік міністра ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Георгій Тука. Ён назваў закупку гэтага паліва выгаднай.

«Мы вымушаныя набываць вялікую колькасць паліва, якім карыстаецца ўся краіна, у Беларусі, якая, зразумела, выпрацоўвае яго з расейскай нафты, але нам гэта выгадна», - сказаў Тука ў эфіры тэлеканала «112.Украина».

У якасці альтэрнатыўнага варыянту намеснік міністра назваў куплю еўрапейскай нафты. Аднак гэта, на думку Георгія Тукі, было б больш марнатраўным для ўкраінскіх уладаў.

Як нагадвае расейская газета «Коммерсант», у 2017 годзе Расея і Беларусь уклалі пагадненне, якое ўстанаўлівае аб'ём бязмытных паставак нафты - 24 млн т на год. У рамках дамоўленасці задзейнічаны механізм «перамытнёўкі» - права на рээкспарт 6 млн т расейскай нафты з залічэннем падаткаў у бюджэт Беларусі. У кастрычніку 2018 года Расея пералічыла Беларусі $263 млн у якасці падаткаў ад рээкспарту.

У студзені Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць падрыхтоўку альтэрнатыўных маршрутаў паставак нафты. Паліва можа праходзіць праз прыбалтыйскія парты. Рознагалоссі паміж Масквой і Менскам паўсталі праз падатковага манеўр у РФ: Беларусь спрабуе дамагчыся кампенсацыі страт, якія рэспубліка ацаніла на $383 млн.

Учора ж беларускі дыктатар заявіў, што расейцы выцясняюць беларусаў з украінскага рынку нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках