17 красавiка 2024, Серада, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калінкавічах знайшлі спаленае таксі і цела кіроўцы

6
У Калінкавічах знайшлі спаленае таксі і цела кіроўцы

Абставіны здарэння пакуль невядомыя.

19 студзеня ў лясным масіве ў Калінкавічах выявілі падпаленую машыну службы таксі. Пасля ў адной з вёсак раёна знайшлі цела кіроўцы без прыкмет жыцця. Пра гэта паведамляе сайт УУС Гомельскага аблвыканкама.

«Падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Калінкавіцкага РАУС была ўстаноўленая асоба, якая падазраецца ў здзяйсненні злачынных дзеянняў», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Падазраваным стаў беспрацоўны жыхар Калінкавічаў 1993 года нараджэння. Мужчына, які раней не быў судзімы, але яго не раз прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за розныя віды правапарушэнняў.

Іншых дэталяў здарэння ведамства не паведамляе. На месцы злачынства працуе следча-аператыўная група, спецыялісты выяўляюць прычыны і абставіны здарэння

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках