19 красавiка 2024, Пятніца, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія павялічыць квоту для ўкраінскіх работнікаў амаль удвая

4
Чэхія павялічыць квоту для ўкраінскіх работнікаў амаль удвая

Новаўвядзенне будзе каштаваць чэшскаму ўраду амаль 3,7 мільёна еўраў.

Штогадовая квота для ўкраінцаў, якія прыязджаюць у Чэхію за працай, павінна вырасці да 40 тысяч чалавек.

Пра гэта паведамляе выданне Hospodářské noviny.

Так званы Рэжым Украіны дзейнічае ў Чэхіі з 2016 года. Ён дазваляе працаўладкавацца 25 тысячам украінцаў.

Чэская фірма знаходзіць ва Украіне адпаведнага работніка, пасля чаго звяртаецца да прадпрымальніцкай структуры. Яны дапамагаюць працадаўцам аформіць дакументы праз консульства ў Львове.

Аднак, з большай цікавасцю чэшскіх кампаній расце таксама тэрмін чакання ў чэшскім консульстве ва Украіне: у сярэднім ён складае блізу трох месяцаў.

Калі колькасць заяўнікаў ва Украіне перавышае штомесячны ліміт (цяпер гэта блізу 1600 работнікаў), астатнія заяўкі аўтаматычна перамесцяцца на наступны месяц. Таму павышэнне штогадовых квот на ўезд работнікаў паскорыць гэты працэс.

Новаўвядзенне будзе каштаваць чэшскаму ўраду амаль 96 млн чэшскіх крон (3,7 мільёна еўра), а пачынаючы з 2020 года выдаткі вырастуць да 105 млн крон штогод (4,1 мільёна еўраў).

Падваенне ліміту працоўных віз для Украіны павысіць патрэбу і ў чыноўніках, якія іх будуць апрацоўваць. МУС Чэхіі плануе адкрыць 110 новых пасад, МЗС - 7 месцаў, да іх далучацца 15 новых інспектараў працы.

Менавіта прыцягненне работнікаў з Украіны можа стаць галоўнай тэмай абмеркаванняў падчас студзеньскага візіту ва Украіну міністра замежных спраў Чэхіі Томаша Петрычка

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках