5 траўня 2024, Нядзеля, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ распрацавала канцэпцыю супольнай з ААН місіі ў Данбасе

2
АБСЕ распрацавала канцэпцыю супольнай з ААН місіі ў Данбасе

Канцэпцыя прадугледжвае ўвядзенне міжнароднай адміністрацыі ў АРДЛА.

У АБСЕ падрыхтавалі канцэпцыю размяшчэння супольнай з ААН міратворчай місіі ў АРДЛА. Праект не з'яўляецца афіцыйным, але ўжо актыўна абмяркоўваецца, паведаміў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

Са слоў Клімкіна, кіраўнік МЗС Славакіі і дзейсны старшыня АБСЕ Міраслаў Лайчак азнаёміў яго з гэтай канцэпцыяй, паведамляе zn.ua.

«Мы далёкія ад таго, каб яна была ініцыяваная ў афіцыйнай плоскасці. Але я думаю, што такая сумесная місія АБСЭ і ААН можа быць адной з эфектыўных опцый», - растлумачыў кіраўнік МЗС Украіны падчас супольнага з міністрам замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас брыфінгу ў Кіеве ў пятніцу, 18 студзеня.

Клімкін удакладніў, што прапанаваны Лайчакам праект прадугледжвае ўвядзенне міжнароднай адміністрацыі ў АРДЛА, а таксама змяшчае паліцэйскі кампанент.

«Гэта не з'яўляецца фармальнай прапановай... Але для мяне вельмі важна, што пасля дыскусій, якія былі апошнім часам, пасля таго, як парушаная 18-я спроба спынення агню, ёсць дакладнае разуменне, што павінны быць міжнародны кампанент. Ён можа быць аанаўскім, але можа быць, з улікам прысутнасці АБСЕ, супольным», - дадаў міністр.

Раней старшыня АБСЕ Міраслаў Лайчак паведаміў пра гатоўнасць Арганізацыі падтрымаць размяшчэнне міратворцаў ААН у АРДЛА, аказаць садзейнічанне і падзяліцца досведам працы ў рэгіёне.

Спецпрадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША па Украіне Курт Волкер заяўляў, што ЗША падтрымліваюць размяшчэнне міратворчай місіі ў Данбасе, але без згоды РФ увасобіць гэтую задуму будзе немагчыма.

Расея, у сваю чаргу, катэгарычна не хоча пускаць міратворцаў на ўсход ад лініі размежавання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках