29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кандыдата ў прэзідэнты Украіны Зяленскага знайшлі кінастудыі ў Расеі

86
У кандыдата ў прэзідэнты Украіны Зяленскага знайшлі кінастудыі ў Расеі
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: OBOZREVATEL.COM

Пры пасярэдніцтве актора ў РФ працуюць тры кінастудыі.

Комік Уладзімір Зяленскі, які абвясціў пра свой удзел у выбарах прэзідэнта Украіны, з'яўляецца саўладальнікам кампаній, якія валодаюць некалькімі кінастудыямі на тэрыторыі Расеі. Пра гэта паведамілі журналісты праекта «Схемы» (сумесны праект ўкраінскай службы Радыё Свабода і тэлеканала «Перший»), якія выявілі адпаведныя дакументы на сайце Расстата і Адзінага рэестра юрыдычных асоб Федэральнай падатковай службы.

Згодна з сабранай дакументацыі, Зяленскі і некалькі яго партнёраў валодаюць кіпрскай кампаніяй «Green Family», пры пасярэдніцтве якой былі створаны тры расейскія кінастудыі: «Вайсберг Пикчерс», «Платинумфильм» і «Грин Филмс».

Першыя дзве кампаніі не прыносяць значнага прыбытку ўладальнікам, гаворыцца ў расследаванні. Але даход кампаніі «Грин Филмс» з пачатку 2014 года склаў больш за 850 мільёнаў рублёў. Большасць гэтых сродкаў артысты нібыта зарабілі на продажы аўтарскіх правоў і арэндзе памяшканняў на тэрыторыі Расеі.

Акрамя гэтага, паводле звестак рэестра пракатных пасведчанняў расейскага Мінкульта, адпаведныя дазволы ў 2015 годзе атрымалі тры карціны, створаныя пры дапамозе студыі «Грин Филмс». Уладзімір Зяленскі раней заяўляў, што пасля 2014 ён не займаўся выпускам фільмаў у Расеі.

Пасля публікацыі расследавання, журналісты Радыё Свабода паспрабавалі папрасіць Зяленскага аб каментары з нагоды яго дзейнасці ў Расеі. Кандыдат у прэзідэнты ад гэтага адмовіўся, але пазней апублікаваў на сваёй старонцы ў Інстаграме тлумачэнні: Зяленскі сцвярджае, што ніхто з яго каманды не працуе ў Расеі.

Пры гэтым ён заявіў, што на рахункі кампаніі паступаюць грошы ад раялці ў многіх краінах, але ўсе гэтыя сродкі пераводзяцца ва Украіну, дзе і вырабляецца кантэнт групы «Квартал 95».

Выбары прэзідэнта Украіны пройдуць 31 сакавіка 2019 года. У сацапытаннях самымі папулярнымі кандыдатамі застаюцца былая прэм'ер-міністарка Юлія Цімашэнка, комік Уладзімір Зяленскі, дзейны прэзідэнт Пётр Парашэнка і прарасейскі палітык Юры Бойка.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках