2 траўня 2024, Чацвер, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беластоку будуць судзіць «паляка» з Беларусі

12
У Беластоку будуць судзіць «паляка» з Беларусі
ФОТА З САЙТА INFOPOLAND.BY

Беларус падрабіў пасведчанне аб нараджэнні, каб атрымаць карту паляка.

У Беластоку будуць судзіць беларуса, які падрабіў пасведчанне аб нараджэнні, каб атрымаць карту паляка. Як паведамляе euroby.info, гэта першая з крымінальных спраў ілжэ-палякаў.

34-гадовы Дзмітрый М. падаваў дакументы на карту паляка ў Беластоку ў тамтэйшае ваяводскага праўлення. Довадам яго сувязі з польскім народам павінны быў стаць запіс «полька» ў графе нацыянальнай прыналежнасці маці. Аднак высветлілася, што гэтая графа была падробленая.

Звычайна такія справы не даходзяць на суда. Ілжэ-палякі прызнаюць віну, ідуць на пагадненне са следствам і пакаранне для іх абмяжоўваецца штрафам. Але ў гэтым выпадку мужчына не згаджаецца з абвінавачваннем, таму справа трапіла ў суд. Калі яго не апраўдаюць, яму пагражае да 5 гадоў турмы.

Паводле інфармацыі польскай пракуратуры, у Беластоку распачалі дзясяткі крымінальных спраў у дачыненні да людзей, якія выкарыстоўваюць падробленыя дакументы аб прыналежнасці да польскага народу. Ілжэ-палякі сталі масава выяўляцца ў Польшчы з 2018 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках