2 траўня 2024, Чацвер, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецпракурор ЗША Мюлер падаў довады хлусні Манафорта

1
Спецпракурор ЗША Мюлер падаў довады хлусні Манафорта
РОБЕРТ МЮЛЕР

Дакумент налічвае 188 старонак.

Каманда спецпракурора ЗША Роберта Мюлера, якая расследуе магчымыя ўмяшанні Расеі ў амерыканскія выбары, падала суду довады непраўдзівых сведчанняў Пола Манафорта, экс-кіраўніка перадвыбарчага штаба Дональда Трампа. Пра гэта паведаміў «Голас Амерыкі».

Довады займаюць агулам 188 старонак.

Частку дакументаў падпісаў агент ФБР Джэфры Віланд, які гутарыў з Манафортам, калі той пагадзіўся супрацоўнічаць са следствам.

CNN адзначае, што значная частка дакументаў, пададзеных Мюлерам, зарэтушаваная адмысловым чарнілам, але прозвішча партнёра Манафорта ў пытаннях прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ў 2016 годзе Канстанціна Кілімніка там чытаецца.

Манафорт, які ўзначальваў перадвыбарчы штаб рэспубліканца Трампа на выбарах 2016 года, абвінавачваецца ў змове супраць Злучаных Штатаў.

Паліттэхнолаг уклаў угоду з Мюлерам у верасні 2018 года. Ён пагадзіўся супрацоўнічаць з пракурорамі ў расследаванні пра меркаванае ўмяшанне Расеі ў выбарчы працэс у ЗША. Паліттэхнолаг прызнаў віну ў змове супраць ЗША і змове з мэтай перашкоды правасуддзю.

Яшчэ адна справа супраць Манафорта слухаецца ў штаце Вірджынія, яна ў асноўным звязаная з ягонай працай ва Украіне. Паліттэхнолаг абвінавачваецца ў падачы падатковым органам непраўдзівых звестак аб даходах і пра ўтойванне інфармацыі аб афшорных рахунках. У жніўні журы прысяжных прызнала кансультанта вінаватым паводле васьмі з 18 пунктаў абвінавачвання. Прысуд у гэтай справе будзе абвешчаны 8 лютага 2019 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках