25 красавiка 2024, Чацвер, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook укладзе $300 мільёнаў у журналістыку

Facebook укладзе $300 мільёнаў у журналістыку

Пілотны праект падтрымкі СМІ Facebook запусціў два гады таму.

Facebook абвясціў пра трохгадовы план інвеставаць $300 млн у «навінавы праекты, партнёрства і кантэнт», паведамляе РБК са спасылкай на CNN.

Частка сродкаў будзе наўпрост накіраваная некамерцыйным арганізацыям накшталт фонду Пулітцэра, а таксама на «лакальныя навінавыя экасістэмы».

Мясцовыя газеты і сайты былі «знішчаныя лічбавай рэвалюцыяй», у тым ліку праз з'яўленне Facebook, ад зменаў у стужцы навін якога наўпрост стаў залежаць трафік многіх выданняў, тлумачыць CNN.

Сацыяльная сетка трапіла ў шэраг скандалаў і «змагаецца на некалькіх іншых франтах», але таксама паставіла задачу палепшыць сваю рэпутацыю ў медыяіндустрыі: пілотны праект падтрымкі СМІ Facebook запусціў два гады таму, дадае тэлеканал.

«Мы не хочам, каб выдаўцы залежалі ад нас, мы хочам падтрымаць іх», - заявіў CNN віцэ-прэзідэнт Facebook па навінаваму партнёрству Кэмпбэл Браўн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках