29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На карпаратыве Лукашэнкі «засвяціліся» зоркі расейскай эстрады

77
На карпаратыве Лукашэнкі «засвяціліся» зоркі расейскай эстрады

Колькі каштавала бяседа ў дыктатара?

11 студзеня ў нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» Лукашэнка правёў традыцыйны прыём на стары Новы год. Сярод запрошаных былі міністры, зоркі беларускай і замежнай эстрады, спартоўцы, бізнэсоўцы, піша tut.by.

Тут выступалі Стас Міхайлаў, Мікалай Баскаў, Таісія Павалій і Тамара Гвердцытэлі, Аляксандр Саладуха, Іна Афанасьева, Іскуі Абалян-Бароўская, Вікторыя Алешка, Алёна Ланская, Анастасія Ціхановіч, гурт «Цягні-Штурхай».

Аляксандр Саладуха быў запрошаны на прыём чацвёртым разам. У пралогу праграмы ён спяваў з Вікторыяй Алешкай кампазіцыю «Снег кружыцца».

- Гэта быў белы танец. А ў канцэртна-танцавальнай праграме спяваў свае тры бомбы: «Вінаград», «Мы будзем разам» і «Здравствуй, чужая милая».

Ён распавёў, што Стас Міхайлаў выканаў на прыёме дзесяць песень, столькі ж і Мікалай Баскаў.

- Гэта было супермегасвята! - сказаў Аляксандр Саладуха.

Іскуі Абалян-Бароўскай на мерапрыемстве ўручылі ганаровае званне заслужанай артысткі Беларусі.

Гімнастка Любоў Чаркашына распавяла, што сярод спартоўцаў на мерапрыемстве былі біятланістка Дар'я Домрачава, байдарачніцы Вольга Худзенка, Марына Літвінчук, Маргарыта Махнёва.

Спявак, кампазітар, шоўмэн і тэлевядоўца Герман Цітоў у сваёй Instagram нават прадэманстраваў невялікае відэа з выступу Стаса Міхайлава.

Сярод бізнэсоўцаў на прыёме быў расейскі мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў.

Мяркуючы з фота ў Instagram на прыёме была кіраўніца Беларускай асацыяцыі гімнастыкі і гаспадыня крам duty free Алена Скрыпель. Яна на фота разам з вядомай тэлевядоўцай Святланай Бароўскай і выбітным беларускім харэографам, народным артыстам Беларусі і СССР Валянцінам Елізар'евым.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках