3 траўня 2024, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча можа забараніць выкарыстанне прадукцыі Huawei

15
Польшча можа забараніць выкарыстанне прадукцыі Huawei

У Варшаве заклікалі ЕЗ і NATO да агульнай пазіцыі што да Huawei.

Праз скандал з падазрэннем у шпіянажы на адрас супрацоўніка польскай філіі Huawei Польшча можа ўвесці абмежаванні на выкарыстанне прадуктаў гэтай кампаніі. Пра гэта паведаміў дзяржаўны сакратар польскага міністэрства ўкаранення лічбавых тэхналогій Караль Аконскі інфармацыйнаму агенцтву Reuters у нядзелю, 13 студзеня. Паводле ягоных слоў, будзе разгледжаная магчымасць забароны на выкарыстанне прадуктаў Huawei дзяржаўнымі ўстановамі, а таксама прыняцце заканадаўчай нормы, якая абмяжоўвае доступ да іх прыватным асобам, перадае DW.

"Мы прааналізуем, ці можа наша пастанова пакласці канец выкарыстанню прадукцыі Huawei" ў Польшчы, падае Reuters словы чыноўніка. Разам з тым Аконскі запэўніў, што скандал вакол кітайскай кампаніі не стане падставай для "моцнай" змены курсу ў дачыненні да яе.

У Варшаве заклікалі ЕЗ і NATO да агульнай пазіцыі што да Huawei

Кіраўнік МУС Польшчы Яахім Брудзіньскі ў інтэрв'ю радыёстанцыі RMF FM заявіў, што "шмат прэтэнзій да Huawei маюць і нашыя партнёры з NATO". Разумнай развязкай стала б выпрацоўка агульнай пазіцыі што да стасункаў з гэтай кампаній з боку краін-сябраў Еўразвязу і NATO, мяркуе міністр. Разам з тым ён адзначыў, што Варшава настроеная на "добрыя, інтэнсіўныя і ўзаемавыгадныя" стасункі з Кітаем, які мае "вялікі рынак".

11 студзеня стала вядома, што ў Польшчы арыштаваныя супрацоўнік тэлекамунікацыйнай кампаніі Huawei – як мяркуюць, адзін з дырэктараў польскай філіі В.Вэйцзін - і экс-супрацоўнік службаў бяспекі краіны, які мае польскае грамадзянства. Абодвух падазраюць у супрацоўніцтве з кітайскай выведкай і ў прычыненні шкоды Польшчы. Huawei паведаміла аб звальненні затрыманага супрацоўніка, адзначыўшы, што яно ніяк не звязанае з падазрэннямі на ягоны адрас. У канторы Huawei Technologies прайшлі ператрусы, паведаміў тэлеканал TVP. МЗС Кітая выказаў "выключную ўстурбаванасць" і заклікаў польскую старану дзейнічаць "справядліва".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках