3 траўня 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агент Мілеўскага: Што да складу ў берасцейскага «Дынама» няма канкурэнтаў у чэмпіянаце

5
Агент Мілеўскага: Што да складу ў берасцейскага «Дынама» няма канкурэнтаў у чэмпіянаце

Са слоў Аляксандра Панкова, Берасце мацнейшае нават за БАТЭ.

Агент нападніка Арцёма Мілеўскага Аляксандр Панкоў ацаніў склад берасцейскага «Дынама», паведамляе «Трибуна».

- Наогул, цяпер у Берасці сабралася, мабыць, самая моцная каманда за ўсю гісторыю. У «Дынама» такі патэнцыял! Наперадзе Лапцеў, Мілеўскі, Савіцкі, дай Бог, застанецца Няхайчык. У апорнай зоне - Кісляк, Наёк, Асучукву...

- Відавочна, перад камандай сёлета ставяцца толькі чэмпіёнскія задачы.

- Кіраўніцтва яшчэ афіцыйна не агучвала задачы на сезон, але не думаю, што ў Беларусі такія дурныя людзі, якія не разумеюць для чаго збіраецца такая каманда. Што да складу ў «Дынама» няма канкурэнтаў у чэмпіянаце. У плане камплектацыі Берасце мацнейшае нават за БАТЭ, якое пакінула нямала футбалістаў.

Зразумела, на іх месца прыйдуць іншыя, але хлопцам трэба будзе сыграцца, а «Дынама» ўжо прыстасаваліся адзін да аднаго. Плюс, Арцём хутка ўвальецца ў каманду. Мне б вельмі хацелася, каб Берасце перамагло ў чэмпіянаце і перапыніла гегемонію БАТЭ. Цяпер для гэтага самыя вялікія шанцы, - заявіў Панкоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках