3 траўня 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, якім будзе надвор'е напачатку наступнага тыдня

1
Стала вядома, якім будзе надвор'е напачатку наступнага тыдня

Сіноптыкі апублікавалі прагноз.

У панядзелак 14 студзеня ў Беларусі будзе пераважна воблачнае надвор'е з часовымі ападкамі, паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды. Прагназуецца мокры снег, магчымасць ападкаў складае больш за 80%.

У Менску, Віцебску і Магілёве на асобных адцінках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра складзе ад -1 да +1°C. Вецер прагназуецца паўднёвы, да 5-10 м/с, магчымыя парывы да 14 м/с.

У Берасці часам чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж). Імавернасць ападкаў - больш за 90%. Уначы прагназуецца слабы галалёд, на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра складзе ад +1 да +3°C. Вецер заходні (5-10 м/с), але магчымыя парывы да 15-18 м/с.

У Гомелі прагназуецца выпадзенне снегу (імавернасць ападкаў 80-90%). Слабы галалёд. Тэмпература паветра будзе ад 0 да -2°C. Вецер паўднёвы (5-10 м/с), магчымыя парывы 14 м/с.

У Гародні часам магчымыя ападкі (мокры снег, дождж), чакаецца слабы галалёд. Тэмпература паветра складзе ад 0 да +2°C. Вецер заходні (5-10 м/с), з парывамі да 15-18 м/с.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках