3 траўня 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія актывісты аб'ядналіся для барацьбы са шкоднымі заводамі

1
Беларускія актывісты аб'ядналіся для барацьбы са шкоднымі заводамі

Планам уладаў будуць супрацьстаяць сем арганізацый.

Прадстаўнікі сямі грамадзянскіх экалагічных ініцыятыў з розных гарадоў Беларусі цяпер будуць каардынаваць свае дзеянні, паведамляе телеграм-канал «Баста».

Пастанову пра гэта прынялі на сустрэчы, якая прайшла 12 студзеня ў сталіцы. Актывісты з Берасця, Светлагорску, Магілёва, Маладзечна, Менска, Наваполацка цяпер разам будуць супрацьстаяць планам уладаў па незаконным будаўніцтве і запуску шкодных вытворчасцяў.

Прадстаўнікі ініцыятыўных груп абмяняліся досведам супрацьстаяння з чыноўнікамі, правядзення акцый пратэсту і дамовіліся пра ўзаемадапамогу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках