3 траўня 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Інгушэціі ў Сірыю адправілі батальён вайсковай паліцыі

1
З Інгушэціі ў Сірыю адправілі батальён вайсковай паліцыі

Кіраўнік рэспублікі заявіў, што гэта ўжо не першы выпадак.

З Рэспублікі Інгушэція (РФ) у Сірыю для выканання спецыяльных задач адправілі батальён вайсковай паліцыі. Пра гэта 12 студзеня паведаміў кіраўнік Інгушэціі Юнус Бек-Еўкураў на сваёй старонцы «Вконтакте», піша gordonua.com.

Еўкураў адзначыў, што інгушскія вайскоўцы ўжо не першым разам «выконваюць свой абавязак» у Сірыі.

«Кожны раз, вядома, мы спадзяемся, што гэта апошні і што сама праблема тэрарызму, як і канфлікт у Сірыі, вычарпаецца. Але кожны раз я з гонарам слухаю хвалы ў іх адрас ад кіраўніцтва, гляджу рэпартажы пра тое, як яны ўдзельнічаюць у дабрачынных місіях, чакаю вяртання і разам з вамі ўсімі з гонарам сустракаю тут дома», - напісаў ён.

Паводле звестак агенцтва ТАСС, гэта чацвёртая выправа ў Сірыю для вайскоўцаў з Інгушэціі. Апошнім разам батальён вярнуўся з выправы ў кастрычніку 2018 года.

Вайна ў Сірыі працягваецца з 2011 года. У баявых дзеяннях ўдзельнічаюць урадавыя войскі, апазіцыянеры, радыкальныя ісламісты, курды і баевікі «Ісламскай дзяржавы». У верасні 2014 года аперацыю супраць ІДЗІЛ пачала кааліцыя на чале з ЗША. У верасні 2015 г. да канфлікту ў Сірыі далучылася Расея, у жніўні 2016-га - Турцыя.

14 снежня Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека паведаміў, што курдскія фармаванні адбілі ў баявікоў Хаджын - апошні горад у Сірыі, які трымала ІДзІЛ.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 19 снежня 2018 года абвясціў пра перамогу над баевікамі «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі. Прэс-сакратарка Белага дома Сара Сандэрс паведаміла, што з краіны пачалі вывад амерыканскіх войскаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках