29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: ФБР расследавала, ці дзейнічаў Трамп у інтарэсах Расеі

NYT: ФБР расследавала, ці дзейнічаў Трамп у інтарэсах Расеі
ДОНАЛЬД ТРАМП

Таксама расследавалася звальненне былога дырэктара ФБР Джэймса Комі.

Праз некаторы час пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звольніў дырэктара ФБР Джэймса Комі, у бюро адкрылі расследаванне, каб высветліць, ці не дзейнічаў амерыканскі лідар у інтарэсах Расеі. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы сярод былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў, знаёмых з расследаваннем, піша liga.net.

Расследаванне павінна было ўсталяваць, ці мелі дзеянні Трампа пагрозу для нацыянальнай бяспекі, а таксама ці свядома Трамп працаваў на Расею ці неўсвядомлена трапіў пад уплыў Масквы.

Таксама ў ФБР расследавалі, ці было звальненне Комі перашкодай правасуддзю.

У бюро ад каментароў журналістам адмовіліся. Адвакат Трампа Рудольф Джуліяні заявіў, што гэтаму расследаванню не варта надаваць такога вялікага значэння, бо прайшло ўжо паўтара года, а ніякіх довадаў знойдзена не было.

Спікерка Белага дома Сара Сандэрс пазней назвала здагадка аб тым, што Трамп дзейнічаў у інтарэсах Расеі "абсурдам", а звальненне Комі патлумачыла неабходнасцю, назваўшы яго "зганьбаваным палітызаваным наймітам".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках