28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змагар супраць АКБ: Берасцейцы ўсё бачаць і разумеюць

3
Змагар супраць АКБ: Берасцейцы ўсё бачаць і разумеюць
РАМАН КІСЛЯК

Праціўнікі акумулятарнага завода падалі яшчэ 2 заяўкі на правядзенне 4-х мітынгаў.

Арганізатарамі мітынгаў «Берасцейцы супраць свінцу 5.0» у Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў выступаюць 4 жыхары Берасця. Сярод іх і праваабаронца Раман Кісляк, які і паведаміў «Брестской газете» пра пададзеныя ў Берасцейскі гарвыканкам заяўкі.

«У чым сэнс сталай падачы заявак на мітынгі, пры тым што нам увесь час адмаўляюць? Па-першае, калі мы не пададзім заявак, то масавых мерапрыемстваў дакладна не будзе. Гэта значыць, няма заявак - не будзе і мітынгаў. Мы ўсё ж не пакідаем надзеі, што ўлады адумаюцца. Па-другое, чым больш мы падаем заявак, тым больш уладам даводзіцца прыдумляць нейкіх смешных мерапрыемстваў, каб апраўдаць адмову. У 2017-м годзе пляцоўка ля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў так інтэнсіўна не выкарыстоўвалася ў выходныя дні, як гэта адбываецца ў 2018-м і ў студзені 2019 года. Берасцейцы ўсё бачаць і разумеюць. Па-трэцяе, мы рыхтуемся абскардзіць парушэнне нашага права на мірныя сходы як на нацыянальным узроўні ў судах, так і на міжнародным у Камітэце ААН правоў чалавека», - патлумачыў карэспандэнту Раман Кісляк.

Мэта масавага мерапрыемства - выказванне пратэсту супраць будаўніцтва завода свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй «АйПаўэр», інфармаванне грамадзян аб шкоднасці вытворчасці для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя, інфармаванне аб ходзе грамадскай кампаніі супраць акумулятарнага завода.

Месца правядзення - пляцоўка ля сцэны ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у горадзе Берасці, прадугледжаная пастановай Берасцейскага гарвыканкама №1210 ад 30 чэрвеня 2011 года, як месца для сталага правядзення масавых мерапрыемстваў.

Нагадаем, папярэднюю заяўку аб правядзенні мітынгаў улады Берасця адхілілі, спаслаўшыся на правядзенне іншага мерапрыемства ва ўказаным месцы.

З пачатку 2018 года падалі заяўкі на 44 мітынгі, 5 дэманстрацый і 12 пікетаў. Толькі адна з іх была задаволеная - на правядзенне мітынгу «Берасцейкі супраць свінцу».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках