29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія навукоўцы страцілі сувязь з арбітальным тэлескопам «Радыёстрон»

20
Расейскія навукоўцы страцілі сувязь з арбітальным тэлескопам «Радыёстрон»
ФОТА: РАСКОСМАС

Устанавіць прычыну збою ў сувязі пакуль не ўдалося.

Арбітальны тэлескоп «Радыёстрон» перастаў адгукацца на каманды з Зямлі, паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на кіраўніка навуковай праграмы «Радыёстрона», чальца-карэспандэнта РАН Юрыя Кавалёва.

10 студзеня падчас штатнага сеансу сувязі атрымаць водгук з апарата астраномам не ўдалося. «З таго моманту былі праведзеныя ўжо тры няштатныя сеансы сувязі пры дапамозе антэн ва Усурыйску і Мядзведжых азёрах, і ўпарта працуючым спецыялістам НВА ім. Лавачкіна пакуль не ўдалося звязацца са спадарожнікам», - паведаміў Кавалёў.

Апарат не перадае тэлеметрычную інфармацыю і не прымае кіроўныя каманды. Разам з тым правесці сеансы атрымання навуковых звестак з «Радыёстрона» навукоўцы здолелі. З гэтага вынікае, што, нягледзячы на страту кіравання, апарат прадаўжае працаваць.

Са слоў Юрыя Кавалёва, цяпер радыётэлескоп пераведзены ў найбольш аптымальны рэжым, які дазваляе не дапусціць перагрэву апарата. «Нават пры адсутнасці сувязі ўдалося даведацца, што апарат жывы, на борце ёсць сілкаванне, навуковая апаратура жывая, высокаінфарматыўны радыёкомплекс працуе. Відавочна, што са спадарожнікам усё нармальна, і праблема палягае ў тым, што не ўключаецца перадатчык па камандзе з Зямлі. Цяпер НВА ім. Лавачкіна займаецца тым, каб развязаць гэтую праблему», - растлумачыў ён, паведамляе РІА «Новости».

У Раскосмасе, як паведамляе РІА «Новости», нагадалі, што гарантыйны тэрмін працы апарата скончыўся яшчэ ў 2014 годзе. Аднак, цяпер спецыялісты дзяржкарпарацыі спрабуюць развязаць праблему з сувяззю.

«Радыёстрон» - праект арбітальнага радыётэлескопа, галоўную ролю ў якім адыгрывае Расея. На арбіту тэлескоп быў запушчаны ў 2011 годзе з Байканура на борце апарата «Спектр-Р». У рамках праекта назіранні за аб'ектамі ў космасе вядуцца адначасова з арбіты і з наземных радыётэлескопаў, сінхранізаваных з апаратам. Дзякуючы гэтаму ствараецца адзіны інтэрферометр звышдоўгай базай (РСДБ) вельмі высокай кутняй разрозненнасці.

Першапачаткова праект быў разлічаны на пяць гадоў, аднак пасля неаднаразова прадаўжаўся. У 2011 годзе, на момант запуску, чакалася, што сам апарат зможа заставацца на арбіце дзевяць гадоў да ўваходжання ў атмасферу Зямлі і згарання. Аднак карэкцыя арбіты дазволіла падоўжыць тэрмін службы апарата «Спектр-Р».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках