28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь трапіла ў антырэйтынг краін з няправільным харчаваннем

20
Беларусь трапіла ў антырэйтынг краін з няправільным харчаваннем

У дзясятку ўвайшлі многія краіны былога СССР.

Спецыялісты склалі рэйтынг еўрапейскіх краін на ўзроўні смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых і іншых захворванняў, выкліканых няправільным харчаваннем, піша Daily Mail.

Паводле звестак даследчыкаў, у 2016 годзе ад хвароб сэрца, атлусцення і высокага ціску, выкліканых празмерным ужываннем солі і недастатковым спажываннем гародніны, у Еўропе памерла 2,1 млн чалавек.

Краінай з самым высокім паказчыкам смяротнасці ад няправільнага харчавання стаў Узбекістан. Там на 100 тысяч насельніцтва ахвярамі шкодных харчовых звычак сталі 394 чалавекі.

На другім і трэцім месцах антырэйтынгу Туркменістан і Кыргызстан.

У дзясятку ўвайшлі Украіна, Малдова, Азербайджан, Беларусь, Таджыкістан, Казахстан і Расея.

У Заходняй Еўропе найгоршы паказчык у Нямеччыне.

Навукоўцы таксама адзначылі, што, напрыклад, у Швецыі і Нарвегіі галоўнай праблемай развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў з'яўляецца недастатковае ўжыванне арэхаў і злакавых.

«Павелічэнне спажывання прадуктаў з белай мукі з нізкім утрыманнем клятчаткі прывяло да росту хвароб сэрца ў апошнія гады», - заявіў прафесар універсітэта імя Шылера ў Нямеччыне Стэфан Ларкоўскі.

Паводле даследавання, найбольш правільна сілкуюцца у Гішпаніі і Ізраілі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках