28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гарадзенскага журналіста склалі пратакол за матэрыял аб гарадскіх падвалах

1
На гарадзенскага журналіста склалі пратакол за матэрыял аб гарадскіх падвалах
АЛЕСЬ КІРКЕВІЧ

Алесь Кіркевіч як гарадзенскі гісторык і журналіст дапамагаў «Белсату».

Як паведаміў журналіст-фрылансер Алесь Кіркевіч, у дачыненні да яго міліцыя склала пратакол на падставе ч.2 арт.22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

Як піша ПЦ «Вясна», пра гэта ён даведаўся, калі да яго 10 студзені прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Кіркевіча абвінавачваюць у тым, што ён запісаў для тэлеканала «Белсат» каментары гарадзенскіх краязнаўцаў на тэму гістарычнай спадчыны горада і яго турыстычнага патэнцыялу. Сюжэт пра патэнцыял старых гарадзенскіх скляпоў быў паказаны 7 снежня. Алесь Кіркевіч як гарадзенскі гісторык і журналіст дапамагаў яго рабіць.

Нагадаем, што ў Гародні сістэматычна пераследуюцца журналісты, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам». Так, да вялікіх грашовых штрафаў былі прысуджаныя Аляксандр Дзянісаў, Андрэй Мялешка, Алесь Кіркевіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках