8 траўня 2024, Серада, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр беларускі мастак Віктар Ціханаў

3
Памёр беларускі мастак Віктар Ціханаў
ВІКТАР ЦІХАНАЎ

Мастак памёр 28 верасня, на наступны дзень пасля свайго 63-годдзя.

Пра смерць Віктара Ціханава ў «Фэйсбуку» паведаміла ягоная дачка, мастацтвазнаўца і галерыстка Ганна Ціханава-Іарданава.

Віктар Ціханаў нарадзіўся ў 1955 годзе ў вёсцы Пукшына ў ваколіцах Віцебска. У 1973 годзе скончыў Рэспубліканскую школу музыкі і выяўленчага мастацтва ў Менску, потым Беларускую акадэмію мастацтваў. Вучань Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі. Са студэнцкіх гадоў удзельнічаў у шматлікіх выставах у Беларусі і за мяжой. У 1983 годзе ўступіў у Саюз мастакоў СССР.

Ціханаў працаваў у самых розных жанрах. Ён ствараў не толькі жывапісныя палотны, але і фрэскі, вітражы, мазаікі. Ягоныя яркія і вядомыя садова-паркавыя пейзажы часам параўноўваюць з карцінамі французскага постімпрэсіяніста Поля Сіньяка.

Віктар Ціханаў адрадзіў старабеларускую тэхналогію разьбы па ляўкасе, якая выкарыстоўвалася ў іканапісе. Ляўкас – гэта асаблівы грунт, які рыхтуецца з вапны, размяшанай на жывёльным або рыбіным клеі з даданнем ільнянога алею. У гэтай тэхніцы Віктар Пятровіч ствараў партрэты і іншыя станковыя працы.

Яшчэ адна незвычайная ідэя мастака – скрыжаваць «Чорны квадрат» Малевіча з беларускай «Маляванкай» – маляваным дываном.

Развітанне з мастаком адбудзецца 30 верасня, а 12 гадзіне, адрас: Менск, Даўгінаўскі тракт, 160А (раён Свята-Елізавецінскага манастыра).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках