19 красавiка 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

170 кароў уцяклі з Украіны ў Беларусь

6
170 кароў уцяклі з Украіны ў Беларусь

Затрымалі 16-гадовага пастуха.

1 верасня ў Лельчыцкім раёне мазырскія памежнікі затрымалі ўкраінскага грамадзяніна. 16-гадовы юнак патлумачыў, што парушыў дзяржаўную мяжу, калі шукаў частку статка 170 галоў, каб вярнуць на ўкраінскую тэрыторыю.

На юнака склалі пратакол за парушэнне мяжы і перадалі на Украіну, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. Калі на працягу года ён зноў незаконна з'явіцца ў Беларусі, на яго могуць распачаць крымінальную справу.

Дарэчы, кароў пасля выканання фармальнасцяў таксама перадалі ва Украіну. Мазырскія памежнікі ў гэтым раёне фіксуюць ужо трэці з пачатку года выпадак, калі праз мяжу з Украіны пераходзяць буйныя статкі жывёлы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках