23 красавiка 2024, aўторак, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук паказаў, куды ідзе «дарожны падатак»

13
Гамяльчук паказаў, куды ідзе «дарожны падатак»

У Светлагорскім раёне гамяльчук заехаў у яму і застаўся без колаў.

На трасе Светлагорск – Мазыр гамяльчук з калегамі цудам ацалеў: Mazda заехала ў яму і засталася без колаў, піша gomel.today. «Гэта цуд, што машына не вылецела і не перакулілася з такімі пашкоджаннямі», – упэўненая Алена, жонка кіроўцы.

У той вечар Сяргей ехаў у камандзіроўку, у машыне знаходзіліся 4 чалавекі, якія, на шчасце, абмінулі трагедыю. Выехалі на трасу і адразу зразумелі – ехаць тут небяспечна: уся дарога была ў вялікіх ямах. Кіроўца адразу ж скінуў хуткасць і пачаў аб'язджаць «перашкоды», але неўзабаве ўдача яму здрадзіла.

«Штук пяць такіх ямаў аб'ехаў, у шостую ўляцеў, – апавёў Сяргей. – Адчуў штуршок, адразу выйшаў паглядзець, а там прабітыя два колы, гума адноўленая быць не можа, у дысках, стойках, амартызатарах і стаканах пытанне, патрэбная экспертыза».

Час быў не вельмі позні, прыкладна 20.40. Машынаў ехала шмат, аднак ніхто не спыніўся дапамагчы. «Толькі цыганы спыніліся, прапанавалі запаску, але ў нітах яна не падышла», – з расчараваннем адзначыў Сяргей.

Аднак апускаць рукі ён не мае намеру і будзе рабіць усё, што ў ягоных сілах, каб вінаватыя былі пакараныя. Для пачатку ён збіраецца ісці ў страхавую. Калі не дапамогуць – выправіцца да незалежных экспертаў. Таксама Сяргей плануе звярнуцца наўпрост да дарожнікаў. Калі ў кампенсацыі адмовяць, будзе вымушаны ісці ў суд.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках