27 красавiка 2024, Субота, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі правялі ўнікальную аперацыю па паўторнай перасадцы сэрца

14
У Беларусі правялі ўнікальную аперацыю па паўторнай перасадцы сэрца

Аперацыя доўжылася 12 гадзін.

Аперацыя па рэтрансплантацыі сэрца ўпершыню праведзеная ў Беларусі. Спецыялісты называюць яе ўнікальнай, бо яна дае магчымасць дапамагаць тым пацыентам, якім раней ужо перасаджвалі сэрца.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, мужчыну, якому спатрэбілася паўторная перасадка сэрца, упершыню выканалі трансплантацыю ў 2013 годзе. Увесь гэты час ён жыў паўнавартасным жыццём, працаваў. Нядаўна ў яго пачала развівацца васкулапатыя трансплантанта – нарастала звужэнне каранарных артэрый перасаджанага сэрца.

Паводле звестак даследаванняў, праз 5 гадоў пасля аперацыі гэты стан назіраецца ў 30% хворых, а праз 10 гадоў яго распаўсюджанасць дасягае 50% і з'яўляецца другой прычынай смяротнага зыходу.

23 верасня была прынятая пастанова правесці пацыенту паўторную перасадку сэрца. Як паведамляе тэлеканал «Беларусь 1», аперацыя доўжылася 12 гадзін, працавалі 5 хірургаў.

Яна прайшла паспяхова, і цяпер мужчына пераведзены ў тэрапеўтычнае аддзяленне.

Правядзенне такой аперацыі для Беларусі - крок у будучыню, кажа галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі, дырэктар РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандр Мрочак.

Спецыяліст адзначае, што цяпер з'явілася магчымасць дапамагаць тым пацыентам, якім раней ужо трансплантавалі сэрца.

Як прагназуецца, у перспектыве патрэба ў гэтым вырасце: за амаль 10 гадоў практыкі ў РНПЦ выканана больш за 300 трансплантацый сэрца. Дзевяцігадовая выжывальнасць - 75%. У будучыні гэтым пацыентам можа спатрэбіцца паўторная аперацыя.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках