20 красавiка 2024, Субота, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты прымусілі ўлады ўсталявалі мемарыяльную дошку ў «Аршанскіх Курапатах»

3
Актывісты прымусілі ўлады ўсталявалі мемарыяльную дошку ў «Аршанскіх Курапатах»

Дошка з'явілася ва ўрочышчы Кабыляцкая гара.

На помніку-камені, які вылучае месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай, з'явілася дошка са словамі «Месца памяці і смутку». Сваякі рэпрэсаваных прасілі, каб на шыльдзе быў тэкст «Памяці ахвяр палітычных рэпрэсій», але ў Аршанскім райвыканкаме на гэта не пагадзіліся, паведамляе «Радыё Свабода».

Падчас абмеркавання ўдзельнікі ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы» даводзілі мясцовым уладам, што надпіс варта зрабіць на чатырох мовах: па-беларуску, па-расейску, па-польску і на іўрыце - бо сярод расстраляных былі пераважна беларусы, расейцы, палякі і габрэі. Але ў канчатковым варыянце польскую мову замянілі на ангельскую, патлумачыўшы гэта тым, што яна больш распаўсюджаная.

Сваякі расстраляных пад Воршай мяркуюць, што ўсталяванне дошкі - гэта крок і прызнання факту сталінскіх рэпрэсій. Хоць падобныя факты ў сучаснай Беларусі часцей за ўсё замоўчваюцца - не прызнаным уладамі застаецца месца масавых расстрэлаў у вёсцы Хайсы пад Віцебскам. Але некаторых абурае «безасабовы» надпіс, з якога немагчыма зразумець, пра які «смутак» і «памяць» гаворыцца.

Што радуе сваякоў - так гэта тое, што мясцовыя ўлады не сталі бурыць самаробны мемарыял, які з 1990-х гадоў ствараўся на Кабыляцкай гары. Сёння ён складаецца з вялікага валуна, на якім і ўстаноўленая новая мемарыяльная дошка, і некалькі дзясяткаў крыжоў, помнікаў і таблічак, усталяваных сваякамі ў памяць пра забітых.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках