6 траўня 2024, панядзелак, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт ЗША атрымаў «незвычайны ліст» ад Кім Чэн Ына

6
Прэзідэнт ЗША атрымаў «незвычайны ліст» ад Кім Чэн Ына

Дональд Трамп паказаў ліст журналістам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што атрымаў «незвычайны ліст» ад дыктатара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.

Як піша «Новое время», карэспандэнт тэлеканала CBS News паведаміў, што Трамп прадэманстраваў ліст журналістам, заявіўшы, што атрымаў яго «толькі ўчора».

Са слоў Трампа, Кім Чэн Ын пацвярджае прыхільнасць дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і хоча, каб Паўночная Карэя атрымала эканамічную моц.

У сваю чаргу ў Дзярждэпартаменце ЗША пацвердзілі, што дзяржаўны сакратар Майк Пампея працуе над арганізацыяй другога саміту паміж Трампам і Кім Чэн Ынам. Між іншым, найбліжэйшым часам плануецца яго чацвёрты візіт у КНДР.

Пампея прыняў запрашэнне міністра замежных спраў Паўночнай Карэі Лі Ен Хо падчас перамоў у кулуарах Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках