6 траўня 2024, панядзелак, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца: Алег Сянцоў адмаўляецца здавацца

2
Праваабаронца: Алег Сянцоў адмаўляецца здавацца
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: СЯРГЕЙ ПІВАВАР/РИА НОВОСТИ

Алег Сянцоў 136-ы дзень трымае пратэстную галадоўку.

Расейская праваабаронца Зоя Светава заявіла, што атрымала ліст ад украінскага палітвязня ў РФ Алега Сянцова, які трымае галадоўку ў знак пратэсту 136-ы дзень, піша «Новое время».

З яе слоў, у лісце ад 25 верасня Сянцоў напісаў, што не збіраецца здавацца, і выказаў надзею на добры зыход. Пры гэтым ён не змог адказаць, наколькі хопіць яго сіл.

«Дзякуй тым людзям, якія ўсё яшчэ, нягледзячы на гэты зацягнуты бясконцы марафон, працягваюць падтрымліваць мяне, а галоўнае і ўсіх астатніх украінскіх палітвязняў. Яны не здаюцца і я разам з імі. Веру ў добры зыход усёй гэтай гісторыі, нягледзячы ні на што. Нішто не бывае вечным, нават дрэннае», - працытавала праваабаронца ліст Сянцова.

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў быў затрыманы расейскімі сілавікамі ў Крыме 11 траўня 2014 года. Яго абвінавацілі ў нібыта «падрыхтоўцы тэрактаў на паўвостраве» падчас акупацыі Расеяй і «захоўванні зброі і выбухоўкі».

25 жніўня 2015 года Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне прысудзіў Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму. Яго этапавалі ў калонію ў горадзе Лабытнангі.

Алег Сянцоў 14 траўня 2018 году абвясціў галадоўку з патрабаваннем вызваліць усіх зняволеных Расеяй украінскіх палітвязняў. За гэтыя месяцы ён перажыў некалькі крызісаў галадоўкі, аднак спыніць пратэст адмаўляецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках